Таццяна Зялко: Я ніколі не хавалася



Старшыня праўлення грамадскага аб´яднання беларускіх пенсіянераў „Наша пакаленне” Таццяна Зялко бясстрашна змагаецца з рэжымам за дэмакратычныя перамены, згуртаваўшы людзей сталага ўзросту вакол сябе.

Пенсіянеры Менску павялі сябе ў 2020 годзе мужна. Яны выйшлі на акцыі плячо ў плячо з сваімі дзецьмі і ўнукамі. Многія з іх прайшлі праз суды і камеры ізалятараў часовага ўтрымання. Многія былі пакараны вялізнымі штрафамі, кажа Таццяна Зялко:

РР: Вы актыўная ў сацыяльных сетках, як быццам у краіне няма рэпрэсій.

– У мяне было тры вобшукі, пяць пратаколаў на суды і ўвесь час выклікі на нейкія гутаркі. І вот пачынаеш, я прыходжу: „Ну вось, вы ж разумееце. Вы за мяжу ездзіце?” „Езджу, ездзіла і буду ездзіць”. „А за што вы ездзіце? У вас грошай няма”. Я кажу: „Няма грошай. Бок, які запрашае, аплачвае”. „Вы ж разумееце, што вы выйшлі на вуліцу, у вас не было дазволу”. Я кажу: „Стоп, па канстытуцыі я маю права на свабоду слова, на свабоду сходаў, свабоду выбару. Калі мне ўсё гэта не дапамагло, то на свабоду мірнага пратэсту. Гэта прапісана ў Канстытуцыі”. „Так, але вы ведаеце, у 1996 годзе”. „Стоп, у які 1996 год?”. У 1996 годзе пад гарантыі Масквы, таго ж „Чарнамордзіна”, я яго так называю, я была на тым мітынгу, дзе ён сказаў: „Я гарантую, што ўсё гэта мае рэкамендацыйны характар”. Мы паверылі. „Ведаеце, у нас Канстытуцыя ў 1994 годзе прынятая і ніхто не галасаваў затое, каб яе памяняць. Таму выбачайце, такая я законапаслухмяная. Тая Канстытуцыя працуе, а гэта не павінна працаваць па законе”. ” Ну добра, добра”. Выходзіла, выходжу і буду хадзіць, маю права. „Добра, сёння панядзелак”. Адзіны раз не была на мітынгу, сядзела там. „Ну вы ж пойдзеце на мітынг сёння?”. Я кажу: „Дык я ж у вас сяджу”. „Вы ж паспееце”. „Калі хочаце, то можаце мяне з мігалкамі завезці на мітынг”. „Вы ж калі на метро сядзіце, то хутчэй будзе і паспееце”. Складалі пратакол яны пяць гадзін, канешне я не паспела. Мае паплечнікі неслі два партрэты, на адным я іду, са мной Грыбам, дзе напісана „Мы, прастытуткі, п’яніцы, алкаголікі, дармаеды”, а побач АМАПаўцы з дубінкамі ўсіх лупяць. Я ж ніколі не хавалася. Я пачала з таго, што я запісала зварот да Караева, ён тады быў міністрам унутраных спраў, каб не ганьбіў нашу краіну. Мы напісалі ліст туды, на яго радзіму, я дакладна ведаю, што ў яго дзядзя вялікі начальнік у Міністэрстве ўнутраных спраў. Таксама на тэлебачанне Паўночнай Асеціі. Не ведаю ці паказвалі, ён хутка сышоў, але я сказала, што калі не супакоіцца, то я знайду хлопцаў, якія з ім вучыліся. У мяне там шмат родных, у мяне маці там пахаваная, бабуля там пахаваная ва Уладзікаўказе.

РР: На вас яшчэ не завялі крымінальную справу?

– Крымінальную не. Штосьці было, што мяне арыштавалі. Нічога мне не казалі, Я ў банку сказала, што абавязкова звяжуся з міністрам працы, бо яны мяне пакідаюць на галодную смерць. Такія вялікія грошы 1700 яны арыштавалі. „Гэта не мы, ідзіце ў Следчы камітэт”.

РР: Пенсію атрымліваеце?

– Атрымліваю. Пенсія ў мяне невялікая. Я канешне сама вінаватая, не ўвесь працоўны стаж. Хацелася вельмі даведацца, якая пенсія сацыяльная. Праўда пасля пералічылі, я ў банку працавала на стажы. Ва ўсякім выпадку пенсію я атрымліваю. Я не хаваюся, не маўчу, Яны таксама ў шапку не спяць. Пачалася вайна, патэлефанавала сваім родным, патэлефанавала куме, я ж з Украіны. Пачалі размаўляць, на наступны дзень мне ледзь дзверы не выламалі. Праслухоўваюць. У мяне ж праз дарогу дом АМАПу, дом ГУБАЗіКу і Следчы камітэт. Усе яны ў мяне ходзяць вось з такімі маскамі, а я хаджу з адкрытым тварам.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.

Паводле Таццяны Зялко, пенсіянеры і зараз, нягледзячы на рэпрэсіі, рвуцца ў бой. Змаганне іх усіх злучыла. Яны не сядзяць дома самотна. Збіраюцца і сваімі рукамі робяць цудоўныя рэчы, дзеляцца ўражаннямі ад фільмаў, кніг, абмяркоўваюць падзеі ў краіне, якія даведваюцца пра інтэрнэт, бо асвоілі камп’ютар.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]