Таццяну Севярынец не пусцілі на сустрэчу з дэпутатам
На прадпрыемстве “Віцебскдрэў” абвясцілі сустрэчу з дэпутатам. Афіцыйна ўваход на яе быў вольны. Наведаць сустрэчу паспрабавала каардынатарка аргкамітэту Партыі БХД па Віцебшчыне Таццяна Севярынец, якую цікавілі галоўным чынам пытанні стану медыцыны ў горадзе, тым больш, што дэпутат з’яўляецца галоўным лекарам адной з гарадскіх бальніц, – кажа актывістка:
– Я распытала людзей, ахоўніка: што за дэпутат, яго прозвішча. Ведаем, што гэта ўрач другой бальніцы. Вольны ўваход, як мяне папярэдзілі, быў толькі для працаўнікоў прадпрыемства. Я думаю, што людзі, якія не з прадпрыемства, былі непажаданымі асобамі. Не думаю, што гэта была менавіта я. Чаго гэта так? Чаго не пусцілі нікога звонку? Чаму былі выключна свае працаўнікі прадпрыемства?
Таццяна Севярынец упэўнена, што сустрэча з дэпутатам мела выключна ідэалагічны характар, сабралі толькі тых, на якіх можна аказаць ціск на працоўным месцы.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
