Таццяну Тарасевіч папярэдзілі ў пракуратуры



Бярозаўская пракуратура зачышчае поле перад так званым рэферэндумам па чарговай змене Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яны нейтралізуюць актыўных грамадзян і прадстаўнікоў апазіцыйных партый.

У пракуратуру была выклікана павесткай назіральніца за выбарамі 2020 года ад Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Таццяна Тарасевіч. Старшы памочнік пракурора Сяргей Ляшук, які даслаў павестку Тарасевіч для дачы тлумачэнняў, на допыт не з’явіўся. Замяніўшы яго работнік назваць сябе адмовіўся, кажа сябра праваабрончага цэнтра “Вясна” Сяржук Русецкі:

– Прадстаўнік пракуратуры, які з ёй сустракаўся, распытваў, чаму яна ўдзельнічала ў назіранні за выбарамі 2020 года, і ці мае яна намер удзельнічаць у назіранні за рэферэндумам, які верагодна павінен адбыцца напрыканцы лютага 2022 года. Гэты прадстаўнік пракуратуры вымусіў Таццяну Тарасевіч падпісаць папярэджанне.

Паводле праваабаронцы, Тарасевіч папярэдзілі пра адказнасць за ўдзел у масавых акцыях.

Аліна Андрыевіч, Беларускае Радыё Рацыя