Таямніцы Беларусі



Уфалогія – навука пра нязведанае. Апошнім часам сфера яе інтарэсаў усё бліжэй да навукі афіцыйнай.

2017-01-26_kauniarovicz_ufo_1

Днямі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла канферэнцыя “Таямнічая Беларусь”. У ёй бралі ўдзел і супрацоўнікі Акадэміі навук. Гаворыць Дзмітры Скварчэўскі.

– Я паспрабаваў разглядзець і адказаць на пытанні, чаму нашы продкі рабілі выявы зорак на надмагіллях, што хавалася за гэтымі вобразамі. Я параўнаў выявы на надмагіллях, іх формы, выгляд, таксама выкарыстоўваў этнаграфічныя і фальклорныя звесткі. І ў выніку прыйшоў да высновы, што выявы зорак на надмагіллях сімвалізуюць сувязь зорак на небе з душой чалавека. Шырока вядомае ў беларускім фальклоры ўяўленне, што падчас нараджэння чалавека запальваецца зорка, а калі чалавек памірае, то гэтая зорка знікае з неба.

Сапраўдная навука не мусіць абыходзіць маўчаннем нязручныя пытанні. Няхай імі стануць вампірызм у Беларусі ці палтэргейст. Гэтаму спрыяюць падобныя да «Таямнічай Беларусі» сумесныя з уфолагамі навуковыя канферэнцыі, на якой разглядаліся і пытанні сённяшняга рытуальнага пакланення камяням у нашай краіне.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара