ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс



Таварыства беларускай мовы ладзіць талаку, каб вызваліць свой офіс. Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала старшыня арганізацыі Алена Анісім.

“Для таго, каб вызваліць усё з нашай сядзібы, мы арганізуем у суботу талаку. Пачатак а 12-ай гадзіне. Кожны ўдзельнік зможа забраць на памяць якую-небудзь рэч, кнігу, газету. Шмат што будзе вывезена для захавання”. 

Таксама Анісім спадзяецца, што да канца месяца ТБМ здолее сабраць 3200 рублёў, каб разлічыцца за арэнду памяшкання.

Сядзіба ТБМ на завулку Румянцава, 13 цягам трыццаці гадоў была адным з цэнтраў беларускай культуры ў цэнтры Менска. Тут ладзіліся прэзентацыі, выставы, можна было набыць беларускія кнігі, газеты, часопісы, музычную прадукцыю.

Сёлета 8 лістапада Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю.

Беларускае Радыё Рацыя