ТБМ зладзіла экскурсію „Максімаў дамок у Гародні”



У Гародні, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21-га лютага, сябры Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны запрасілі дзетак з беларускіх групаў садкоў прыняць удзел у экскурсіі „Максімаў дамок у Гародні”. Два дні дзеткі з бацькамі ўдзельнічалі ў экскурсіі, якую па-беларуску правялі экскурсаводы-аніматары музея. Кожны атрымаў тэматычную беларускамоўную паштоўку ад сяброў ТБМ.

[Not a valid template]

Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны ЮНЕСКА у 1999 годзе. Гэтая арганізацыя стварае сістэму кантролю за станам моваў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. ЮНЕСКА таксама плануе стварыць механізмы, якія дазволяць выправіць сітуацыю. Паводле ацэнак гэтай арганізацыі, палова з 6 тысяч моваў свету знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня