Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў аспрэчваў праз суд сваё звальненне



Тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў аспрэчваў праз суд сваё звальненне з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Летась 19 лістапада Аляксей заявіў кіраўніцтву ўстановы пра тое, што далучаецца да страйку. Яму не спадабалася, як адміністрацыя рэагуе на сітуацыю ў краіне і размаўляе са сваімі студэнтамі і выкладчыкамі. У выніку яго звольнілі “за прагулы”. Суд не падтрымаў пазоў Аляксея Стрэльнікава, які быў госцем нашага сённяшняга эфіру:

– Нягледзячы на тое, што суд не прызнаў рацыю майго пазова, момант таго, што супрацоўнікі Акадэміі вымушаныя былі тлумачыць свае ўчынкі, тое, якім чынам яны рабілі гэтую працэдуру звальнення, як яны вылічваюць мае заробкі, як мусяць працаваць іхныя супрацоўнікі, вось гэты вынік ён быў.

Адзначым, што без працы ў Акадэміі мастацтваў засталася і калега Аляксея Стрэльнікава – Наталля Ляванава, якая таксама далучылася да агульнанацыянальнага страйку.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Гутарыў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: journ.bsu.by