Тэлеграм-канал і сацсеткі «НН» прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі



Гэта адбылося ў дзень 115-годдзя выдання.

Суд Цэнтральнага раёна Менска прызнаў Telegram-канал «Нашай Нівы» і яго аналагі ў сацыяльных сетках экстрэмісцкімі матэрыяламі.

23 лістапада выданне адзначае 115-ю гадавіну свайго заснавання.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Мінінфарм, гэтая інфармацыя пакуль што не з’явілася.