Telegram-канал „NEXTA” прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем



Telegram-каналы „NEXTA”, „NEXTA-Live” і „LUXTA” прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем, паведамляе МУС у пятніцу.

Міністэрства прыняло рашэнне пра прызнанне групы грамадзян, якія ажыццяўляюць экстрэмісцкую дзейнасць з дапамогай гэтых трох Telegram-каналаў, экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці.

У выніку спіс арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, быў абноўлены. Цяпер ён налічвае 9 пунктаў.