Тэлеграм-канал “Зэльва 97%” прызналі экстрэмісцкім



Пракуратура Зэльвенскага раёна, якую ўзначальвае пракурор Аляксандр Пяцевіч, вырашыла, што тэлеграм-канал “Зэльва 97%” “пахне” экстрэмізмам. Ён нібыта заклікае зэльвенцаў да экстрэмісцкай дзейнасці, найперш, абражае супрацоўнікаў міліцыі, вертыкальшчыкаў, крытыкуе выкананне іх службовых абавязкаў і г.д.

У сувязі з гэтым пракурор Зэльвенскага раёна Пяцевіч напісаў заяву ў суд Зэльвенскага раёна. А суд, вядома ж, адразу і з радасцю прызнаў тэлеграм-канал “Зэльва 97%” экстрэмісцкім. Копія рашэння суда адпраўлена ў Міністэрства інфармацыі для ўключэння яго ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Беларускае Радыё Рацыя