Telegram можа абмежаваць доступ да праўладных каналаў



Telegram запатрабаваў ад прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў Беларусі выдаліць пасты і каментары, якія прыніжаюць сексуальную арыентацыю чалавека. Гэта трэба зрабіць на працягу 36 гадзін. У адваротным выпадку доступ да іх каналаў будзе абмежаваны.

Скрыншот з адпаведным паведамленнем распаўсюдзіў блогер Антон Матолька. З некаторых праўладных тг-каналаў ужо зніклі пасты пра Мікалая Брэдзелева, былым прэс-сакратары А1, і шэрагу іншых мужчын, якіх сілавікі прымусілі на камеру прызнацца ў сваёй арыентацыі.

[manual_related_posts]