Telegram заблакаваў праўладны канал «Жёлтые сливы»



У мабільных дадатках Telegram больш не працуе праўладны тэлеграм-канал «Жёлтые сливы».

На ім, апроч іншага, публікаваліся «пакаяльныя відэа» і асабістыя звесткі затрыманых па палітычных матывах.

Гэта рэакцыя на зварот Беларускага Хельсінскага камітэта, які 12 траўня звярнуўся да кіраўнікоў Telegram, Apple, Google з просьбай адрэагаваць на факты парушэння правоў дзяцей у беларускім сегменце Telegram-каналамі, афіляванымі з дзяржавай.

БХК у сваім звароце звяртаў увагу на практыку публікацыі «пакаянных» відэа, удзельнікамі якіх з’яўляюцца дзеці.

Праваабаронцы падкрэслівалі зневажальны годнасць і траўміруючы характар гэтых практык. Бо на відэа, як яны казалі, бачна, што падлеткі відавочна напалоханыя, можна меркаваць, што на іх аказваўся ціск.


[manual_related_posts]