Тэлеканал АНТ адрэагаваў на блакаванне свайго Instagram-акаўнту



 АНТ адрэагавала на блакаванне свайго Instagram-акаўнту. На дзяржаўным тэлеканале абвінавацілі ў гэтым «дэструктыўную апазіцыю». Таксама на АНТ заявілі, што маюць гэтаму «неабвержныя доказы», але пакуль іх не паказалі.

Доступ да Instagram праўладнага каналу АНТ абмежавалі за «парушэнне кіравання суполкай». Выдаленне акаўнта тэлеканалу ў Instagram магло адбыцца пасля скаргаў карыстальнікаў. На тэлеканале вераць, што неўзабаве кіраўніцтва сацыяльнай сеткі здыме блакаванне.

Беларускае Радыё Рацыя