Тэмпература ў выхадныя застанецца вышэйшай за кліматычную норму



У Беларусі ў выхадныя тэмпература паветра застанецца вышэйшай за кліматычную норму, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

„Пачатак траўня выдаўся па-летняму гарачым. Тэмпературны фон перавышае кліматычную норму на 6-12 градусаў і цалкам адпавядае сярэдзіне ліпеня. У першыя дні мая на асобных метэастанцыях былі перавышаны абсалютныя максімумы тэмпературы паветра для гэтых дзён, а 2-3 траўня па паўднёвым усходзе Беларусі тэмпература паветра дасягнула адзнак плюс 30-31 градус. У бліжэйшыя выхадныя тэмпературны фон панізіцца, але па-ранейшаму застанецца вышэйшым за кліматычную норму”, – сказалі ў Гідрамеце.

У суботу, 5 траўня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам атмасфернага фронту, за якім пачне паступаць больш халаднаватае паветра з Заходняй Еўропы. У асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-13 градусаў вышэй за нуль, удзень – 17-23 градусы цяпла. Толькі па паўднёвым усходзе краіны ўначы будзе не ніжэй за плюс 14-17 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да 24-30 градусаў цяпла.

У нядзелю надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе Беларусі, дзе яшчэ будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу, у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе – не ніжэй за 11-13 градусаў. Удзень будзе ад плюс 15 па паўночным усходзе да 22 градусаў цяпла па поўдні краіны.

У панядзелак, 7 траўня, будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе 4-10 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе – плюс 11-13 градусаў. Удзень будзе 17-23 градусы цяпла.

belta.by