Тэракт у Берліне: загінула 12 чалавек (абноўлена)



Колькасць ахвяраў наезду грузавіка на людзей у Берліне вырасла да 12 чалавек. Паводле звестак тамтэйшай паліцыі яшчэ 48 знаходзяцца ў шпіталі.

Асноўная версія здарэння – тэракт, хоць праваахоўчыя органы пакуль гэта так не кваліфікуюць.

Грузавік з металічнымі балванкамі ўрэзаўся ў натоўп на Калядным кірмашы каля мемарыяльнай царквы кайзера Вільгельма ў Берліне, паведамляе Bild. Машына была з польскімі нумарамі, паводле папярэдніх звестак за рулём быў пакістанец. Кіраўнік польскай кампаніі Жураўскі, якой належаў аўтамабіль, заявіў, што грузавік маглі захапіць на будаўнічай пляцоўцы.

У кабіне было два чалавекі, аднаго з іх знайшлі мёртвым на месцы здарэння (нямецкая паліцыя пацвердзіла, што гэта грамадзянін Польшчы), іншы ж спрабаваў уцячы, але быў затрыманы паліцыяй.

berlin1

berlin2

berlin3

berlin5

berlin6

 

 

[manual_related_posts]