Тэракт у Манчэстэры: 22 чалавекі загінула, 59 – паранена (абноўлена)
22 чалавекі загінула, 59 – паранена. Гэта трагічныя вынікі выбуху на канцэртнай арэне ў брытанскім горадзе Манчэстэр пасля канцэрту амерыканскай поп-зоркі Арыяны Грандэ.
Прычыны выбуху надалей невядомыя, але паліцыя разглядае інцыдэнт як тэрарыстычны акт.
* * *
Позна ўвечары ў панядзелак, 22 траўня, на стадыёне «Манчэстар Арэна» ішоў канцэрт. Па словах відавочцаў, «моцны выбух» прагучаў, як толькі Арыяна Грандэ скончыла выконваць сваю апошнюю песьню і пакінула сцэну.
Людзей на стадыёне ахапіла паніка, людзі крычалі і беглі да выхаду. Узнікла штурханіна і цісканіна. Адразу на месца здарэньня выехалі паліцыянты аўтамабілі і карэткі хуткай дапамогі. Быў зачынены чыгуначны вакзал „Вікторыя”, размешчаны побач са стадыёнам.
Паліцыя Манчэстара паведаміла, што ў выніку выбуху ў канцэртнай зале ў цэнтры горада загінула 19 ці 20 чалавек і яшчэ 55-65 атрымалі раненні. Колькасць ахвяраў, як бывае ў такіх выпадках, расце. Паліцыя расцаніла здарэнне як тэрарыстычны акт, які хутчэй усяго здзейсніў смяротнік.