Тэрарыст Гіркін выставіў на аўкцыён медаль за анексію Крыма



На нумізматычны аўкцыён, які павінен адбыцца ў Маскве, выстаўлены медаль за ўдзел у анексііі Крыма. Гэты медаль паводле апісання лота быў уручаны былому баевіку тэрарыстычнай групоўкі „ДНР” Ігару Гіркіну (Стралкову).

Такі медаль даваўся асобам, якія „здзейснілі найбольшы асабісты ўнёсак у вяртанне Крыма ў Расею”. 

Уладальнік лота спадзяецца атрымаць за тавар мінімальную цану 1 мільён расейскіх рублёў. Аўкцыён плануюць правесці 13 красавіка. У апісанні гаворыцца, што медаль невядомай вытворчасці мае нумар 4 і выраблены з золата 750-й пробы, яго маса – амаль 80 грам. Так званы каардынатар руху „Наваросія” Міхаіл Палынкоў размясціў у сацсетцы „ВКонтакте” каментар Гіркіна, які пацвердзіў, што медаль менавіта яго. Паводле яго слоў ён атрымаў узнагароду вясной 2014 года яшчэ „да пачатку данбаскай кампаніі”.

У сваім каментары Гіркін выказаў і сваю агіду да Уладзіміра Пуціна.

Беларускае Радыё Рацыя