„Тэрарысты” захапілі аэрадром пад Полацкам
Вызваленне захопленага аэрадрома адпрацоўвалі пад Полацкам у межах камандна-штабных манеўраў Узброеных Сіл.
У межах манеўраў 350-й парашутна-дэсантны батальён перадыслакаваўся ў раён Полацка. Там па задуме навучання незаконнае ўзброенае фармаванне захапіла аэрапорт. У ролі злачынцаў выступілі падраздзяленні ўнутраных войскаў.
Дэсантнікі, якія супрацьстаялі непрыяцелю, дзейнічалі на бронетранспарцёрах, з неба іх прыкрывала авіяцыя. Перад штурмам сумесна з блакітнымі берэтамі была праведзена разведка мясцовасці.
Для выканання гэтай задачы прыцягвалася авіяцыя, выкарыстоўваліся паветрана-пошукавыя штурмавыя групы, ажыццяўлялася прымяненне беспілотных авіяцыйных комплексаў тыпу „Моск”, вялася разведка днём і ноччу.
У выніку аэрадром быў вызвалены і ўзяты пад ахову.
[youtube id=”HsVcZNzLT8k”]
