Тэрмін платы за цяпло і газ па поўных тарыфах пераносіцца



Тэрмін аплаты працаздольнымі грамадзянамі, якія не занятымі ў эканоміцы, асобных камунальных паслуг па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне пераносіцца на 1 мая 2020 года. Гэта прадугледжана пастановай урада №682 ад 7 кастрычніка 2019 года, паведаміў журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Андрэй Лабовіч.

«Тэрмін увядзення аплаты паслуг цеплазабеспячэння, газазабеспячэння пры наяўнасці індывідуальных газавых ацяпляльных прыбораў па такіх цэнах (тарыфах) пераносіцца на 1 мая 2020 года», – сказаў Андрэй Лабовіч.

Такое рашэнне прынята ў мэтах недапушчэння неабгрунтаваных выпадкаў налічэння павялічанай платы за ўказаныя паслугі грамадзянам.

Звесткі для фармавання базы грамадзянаў, якія не занятыя ў эканоміцы, паступаюць амаль з 50 крыніц. У сувязі з гэтым неабходна забяспечыць правядзенне дадатковых мерапрыемстваў па актуалізацыі звестак, якiя ўтрымлiваюцца ў ведамасных інфармацыйных рэсурсах.

Сёння выяўлена патрэба ў дапрацоўцы сістэмы ўліку спажыўцоў газу, а менавіта правядзенне арганізацыйных і тэхнічных мерапрыемстваў, якія забяспечваюць аператыўны абмен інфармацыяй.

zviazda.by