Тэрмін утрымання пад вартай Андрэя Аляксандрава працягнуты на адзін месяц



30 чэрвеня Аляксандраву выставілі новае абвінавачанне — паводле артыкула “здрада дзяржаве”. Яму пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі. Раней журналіст абвінавачваўся ў арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. Аляксандраў і яго сяброўка Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня. Паводле следства, яны займаліся фінансаваннем асоб, якія бралі ўдзел у масавых беспарадках і іншых пратэставых акцыях на тэрыторыі горада Менска, у тым ліку шляхам аплаты штрафаў і гэтак далей. Беларускія праваабаронцы прызналі Аляксандрава і Злобіну палітзняволенымі. І падкрэсліваюць, што дапамога ў аплаце штрафаў павінна разглядацца як дабрачынная праваабарончая дзейнасць.

Беларускае Радыё Рацыя.