Тэрыторыя Менска пашырыцца за кошт Смалявіцкага раёна



Землі Смалявіцкага раёна пад рэалізацыю праекта аэрапорта Менск прапануецца ўключыць у склад горада. Дэпутаты Менскага гарадскога Савета адобрылі ўнясенне прапаноў у Савет Міністраў аб змяненні межаў Менска і Кастрычніцкага раёна горада.

Як адзначыла начальнік Менскай гарадской землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Наталля Цюпцянкова, неабходнасць прыняцця такога рашэння абумоўлена рэалізацыяй праекта будаўніцтва ў Нацыянальным аэрапорце Менск другой штучнай узлётна-пасадачнай паласы з аб’ектамі дапаможнага прызначэння пад разліковы тып самалёта А380 з абсталяваннем яе сістэмай дакладнага заходу на пасадку трэцяй катэгорыі. Рэалізацыя праекта патрабуе займання дадатковых зямельных участкаў Смалявіцкага раёна плошчай 158,44 га. Гэтыя землі (дзяржаўнай лесагаспадарчай установы „Смалявіцкі лясгас” і замежнага прыватнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства „Штотц Агра-Сэрвіс”) прапануецца ўключыць у склад Менска.

„У адпаведнасці з законам аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Беларусі і палажэннем аб парадку падрыхтоўкі і падачы дакументаў для прыняцця рашэнняў па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 6 ліпеня 2012 года нумар 623, працэдурна патрабуецца прыняцце Менскім гарадскім Саветам дэпутатаў рашэння аб унясенні ў Савет Міністраў Беларусі прапановы аб унясенні прадстаўлення Прэзідэнту па пытаннях змянення межаў Менска і Кастрычніцкага раёна”, – адзначыла Наталля Цюпцянкова.

belta.by

Фота http://smarthostel.biz