Тэсціраваць на каронавірус будуць па-новаму?



З Віцебску паведамляюць, што скончыліся тэсты на каронавірус. Але медыкі з іншых гарадоў паставілі пад сумнеў гэтую інфармацыю. Проста тэсціраваць цяпер будуць па-новаму, кажа суразмоўца, які пажадаў застацца неназваным:

– Ды не скончыліся тэсты. З панядзелка ўстаноўка – тэсты тых, хто паступіў, не адбіраць. Адбірацца будуць тэсты толькі з дазволу галоўнага ўрача. А галоўны ўрач раённы павінен будзе ўзгадняць з аблздравам, а аблздраў – з Міністэрствам аховы здароўя.

Медыкі лічаць, што гэта робіцца, каб яшчэ больш засакрэціць інфармацыю пра каронавірус. Гэта прывядзе да незваротных наступстваў, лічаць людзі ў белых халатах.

Беларускае Радыё Рацыя