Традыцыйны восеньскі кірмаш у Бярозе



У Бярозе адбыўся традыцыйны восеньскі кірмаш. Людзі набылі патрэбную садавіну і гародніну, саджанцы, папоўнілі мядовыя запасы, пабачыліся. І ўсё гэта суправаджалася песнямі і музыкай. 

Спрыяла добраму настрою і надвор’е, кажуць удзельнікі ярмаркі:

– Свята выдатнае. Мы вельмі радыя і заўсёды прыходзім.

– Паглядзіш, людзі весяляцца, ходзяць, купляюць, калі грошы ёсць. А нехта толькі паглядае.

– Сёння такі выдатны дзень падарыла прырода. Закупляць гародніну на зіму канешне добра.

– Як да свята даюць заробак, то прыгожа і добра.

– Адпачыць, паглядзець на людзей.

– Ярмарка добрая, толькі тых, хто гуляе, больш, чым тых, хто купляе.

Людзей на кірмашы сёлета было значна больш, чым летась. Дзень выдаўся  шматсвятны: Пакроў прасвятой Багародзіцы, Дзень маці і ярмарка. Не так часта нашы людзі маюць нагоду і патрэбу сабрацца вялікім гуртом. 

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя