Трагедыя на свяце ў Ізраілі: 44 загінулых, дзясяткі параненых



Каля 44 чалавек загінулі ў Ізраілі на свяце Лаг ба-Омер. Яшчэ больш за 150 чалавек атрымалі раненні. Надзвычайнае здарэнне адбылося на свяце ў раёне гары Мерон — яна размешчана каля горада Цфата на поўначы Ізраіля.

Паведамляецца, што ўсяго на мерапрыемства з нагоды свята там сабраліся больш за 100 тысяч чалавек – галоўным чынам, ультраартадаксальныя іўдзеі. Спачатку павалілася трыбуна, а затым пачалася цісканіна.

Свята праводзілася, нягледзячы на антывірусныя абмежаванні.

Свята Лаг ба-Омер адзначаюць у памяць пра спыненне эпідэміі, якая забрала жыцці 24-х тысяч вучняў іудзейскага багаслова Аківы. Аківа жыў на мяжы I і II стагоддзяў нашай эры. У гэтае свята адразу пасля заходу сонца прынята разводзіць вогнішчы, скакаць і спяваць песні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Reuters