Трагедыя ў Партугаліі: дрэва забіла 12 чалавек



12 чалавек загінула, 52 шпіталізаваныя ў выніку падзення дрэва на ўдзельнікаў рэлігійнага свята Festa da Senhora do Monte, якое праходзіла на партугальскай выспе Мадэйра. Пра гэта паведаміла выданне Publico.

У час фэсту вялізны дуб рухнуў проста на галовы людзей. Дрэву было каля 200 гадоў. Сярод загінулых, акрамя дарослых, маленькае дзіця.

Параненыя і траўмаваныя накіраваны ў шпіталі горада Фуншал. Сярод пацярпелых многа замежных паломнікаў.

На Мадэйру выляцеў прэзідэнт Партугаліі Марселу дэ Соуза.

Губернатар правінцыі абвесціў пра трохдзённую жалобу. Ён не выключыў, што па факце няшчаснага выпадку будзе пачата крымінальная вытворчасць.

Беларускае Радыё Рацыя