Траіх менчукоў асудзілі да двух гадоў «хіміі» за счэпку на акцыі пратэсту
6 месяцаў таму
Траіх менчукоў асудзілі да двух гадоў «хіміі» за счэпку на акцыі пратэсту пасля выбараў. Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
У судзе Савецкага раёна Менска 17 студзеня да двух гадоў «хіміі» за ўдзел у акцыі пратэсту пасля выбараў асудзілі траіх менчукоў. Суддзя Алена Жуковіч асудзіла палітвязня Мікіту Саснова, Аляксея Кандраценку і Ягора Ж. па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Усе трое фігурантаў справы на судзе прызналі віну. Галоўны доказ іх віны — фотаздымак з інстаграма фатографа, які быў апублікаваны на многіх казахскіх сайтах.
Беларускае Радыё Рацыя
[manual_related_posts]