Траўматалагічныя пункты рыхтуюцца да павелічэння ахвяраў надвор’я
Да панядзелка ў Беларусі ўсталявалася надзвычай неспрыяльнае надвор’е. Ратавальнікі папярэджваюць грамадзян пра штармавы вецер, а таксама моцную галалёдзіцу. З-за дажджоў удзень і прымаразкаў уначы тратуары ператвараюцца ў коўзанку.

“Траўматалагічныя пункты ўжо рыхтуюцца да павелічэння траўмаваных”, – адзначыў лекар-траўматолаг Аляксандр Бандацкі:
– Пераломы ніжніх канечнасцяў, у прыватнасці пераломы галёнак. Вось гэта асноўная праблема, якая патрабуе пільнага назірання. Нават банальна – накшталт нагу падвярнуў, нага апухла, чалавек пахадзіў, паскакаў – боль прайшоў. А пасля праз некаторы час, нават праз некалькі год, ён прыходзіць да нас з праблемай, што ў яго боль у назе.
Таму суразмоўца дадае, што пры любым галалёдным траўмаванні лепш звярнуцца да медыкаў, бо наступствы непрадказальныя.
Беларускае Радыё Рацыя
