“Трэба ачысціць душу і цела…”



Акунацца ў палонку на сталічным Камсамольскім возеры людзі пачалі яшчэ 18 студзеня.

“18 студзеня ў 18.00 былі адкрыты купелі, – распавядае адзін з супрацоўнікаў выратавальнай станцыі. – І амаль да 2 гадзін ночы людзі ішлі. Каля тысячы чалавек акунулася толькі ў першы дзень”.

dscn6584

Па словах кіраўніка Клуба загартоўвання Уладзіміра Шульгана, штогод колькасць жадаючых прыняць “водныя працэдуры” павялічваецца.

“Зараз, напэўна, будзе пабіты мінулагодні рэкорд, — кажа Уладзімір Васільевіч. – І гэта добра, што ў такі святочны дзень людзі не баяцца лезці ў ледзяную ваду. Нічога страшнага тут няма. Трэба ж ачысціць душу і цела”.

[Not a valid template]

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя