Трэба мяняць не герб, а ўзровень жыцця



Такога меркавання прытрымліваецца частка апытаных на цэнтральных вуліцах берасцейцаў.

Большасць не бачыць сэнсу зменаў у дзяржаўнай сімволіцы, – распавялі мінакі:

– Вельмі дрэнна. Беларусь – гэта крайняя Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Для мяне, як для чалавека, які нарадзіўся ў Савецкім саюзе, гэта сімвал чагосьці.

– Я адрозненняў, каб гэта было істотна важна, не бачу. Мне падаецца, не трэба, гэта будзе звязана з нейкімі выдаткамі, са шматлікімі зменамі.

– Не тая сітуацыя ў краіне.

– Калі што ўжо мяняеш, то і мяняй што-небудзь іншае – узровень жыцця.

Карэктывы ў выяву беларускага герба ўносяцца нібыта па просьбе грамадзянаў. Аднак ні адзін з апытаных жыхароў Берасця такой прапановы не выказаў.

Беларускае Радыё Рацыя