Трэнінг для журналістаў па рабоце з сайтам “Кошт урада”



У Менску прайшоў трэнінг для журналістаў па рабоце з сайтам “Кошт урада”. Сайт дэманструе наколькі эфектыўна беларуская дзяржава распараджаецца грашыма сваіх грамадзян. На трэнінгу прысутнічалі зацікаўленыя журналісты з розных рэгіёнаў Беларусі.

Па словах кіраўніка праекта “Кошт урада” Уладзіміра Кавалкіна, на сайце дастаткова інфармацыі для падрыхтоўкі журналістамі публікацый і правядзення расследаванняў  аб даходах, выдатках і фактычным выкананні  дзяржаўнага бюджэту.

– У Беларусі такіх праектаў, па-першае, няма, а па-другое, грамадзяне як правіла не ведаюць колькі налогаў яны плацяць і куды гэтыя налогі ідуць. Узнікла ідэя расказаць нашым грамадзянам, сколькі ж яны плацяць, куды гэтыя грошы ідуць і як яны расходуюцца. Усё, што мы публікуем на сваім сайце, мы бяром з афіцыйных крыніц сайта Міністэрства эканомікі.

Праект «Кошта урада» быў запушчаны ў снежні 2013 года, і з тых часоў яго пазнавальнасць сярод беларусаў вырасла да 20% . Падобныя сайты ёсць у шматлікіх краінах Еўразвязу. Хутка такі праект з’явіцца і ва Украіне.

Таццяна Смоткіна, Беларуска Радыё Рацыя

Фота аўтара