Трэцяя агульнабеларуская дыктоўка па польскай мове



З ініцыятывы  польскай амбасады і Сілескага ўніверсітэта ў Менску адбываецца трэцяя агульнабеларуская дыктоўка па польскай мове. Дзясяткі аматараў польскай мовы, запатрабаванасць якой у Беларусі з кожным годам узрастае, правяраюць узровень ведання мовы. Дыктоўка з’яўляецца адной з найбуйнейшых мерапрыемстваў па папулярызацыі польскай мовы ў Беларусі – лічыць віцэ-старшыня грамадскага аб’яднання “Polska Macierz Szkolna” Тэрэса Kрышын.

–  Можам з упэўненасцю сказаць, што назіраецца рост дзяцей і моладзі, якія ідуць у грамадскія школы, якімі кіруюць польскія арганізацыі ў Беларусі.

Галоўнай узнагародай дыктоўкі з’яўляецца ўдзел у месячнай летняй школе польскай мовы, літаратуры і культуры, што адбудзецца ў наступным годзе ў Цешыне.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота wagrowiec.eu