Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Гомельскім раёне



Тры чалавекі загінулі і адзін траўмаваны ў выніку ДТЗ у Гомельскім раёне 13 студзеня каля 16.30.

Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыі Крываногавай, папярэдне ўстаноўлена, што на 28-м кіламетры аўтадарогі Сасноўка — Абакумы вадзіцель аўтамабіля „Фольксваген-Гольф”, які рухаўся ў кірунку Гомеля, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з „Газам”.

Вадзіцель і два пасажыры „Фольксвагена” памерлі на месцы, вадзіцель другога аўтамабіля шпіталізаваны. На месцы аварыі працуе следча-аператыўная група.

belapan.by