Тры расейскія каналы спынілі вяшчанне ў Беларус



Тры расейскія тэлеканалы выключаны са спісу дазволеных да распаўсюду на тэрыторыі Беларусі.

Вяшчанне „КИНОМИКС” і „Тэлеканал КХЛ (KHL TV channel)” спынена з-за парушэнняў закона пра рэкламу, паведамляе REFORM.by са спасылкай на Міністэрства інфармацыі.

У тэлеканала „Руская ноч” скончыўся тэрмін дзеяння дазволу на распаўсюд.