“Цэх жывой гісторыі”: бітва на Уле



Гадавіну лёсавызначальнай перамогі ліцвінскіх войскаў над маскоўцамі ў 1564-м годзе на рацэ Ула сябры “Цэха жывой гісторыі” адзначылі публічнай лекцыяй у адным з менскіх пабаў. Распавядае гісторык Алег Дзярновіч:

26 студзеня адбылася гэтая значная бітва. Палявых бітваў, у якіх сыходзіцца значны кантынгент тых ці іншых варагуючых бакоў і калі адбываецца бітва на поўную перамогу альбо разгром, было зусім не шмат у XVI стагоддзі. Стыль вядзення вайны: што тут галоўнае? Гэта аблога замкаў, узяцце гарадоў, знішчэнне патэнцыялу – гаспадарчага, мабілізацыйнага праз гэтыя рэйды.

Наша перамога на Уле не спыніла вайну з Вялікім княствам Маскоўскім, аднак экспансія з Усходу на нашы землі часова прыпынілася.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара