Ці баяцца бярозаўчане каронавіруса?



Абыякавасці бярозаўчан можна пазайздросціць – ніякай перасцярогі. Ні табе масак, ні табе аднаразовых пальчатак, ні патрэбнай адлегласці паміж людзьмі, каб не заразіцца. Рэдка ў крамах пабачыш прадаўца ў пальчатках і масцы.

Нібыта каронавірус на іншай планеце, кажа грамадскі актывіст Анатоль Сахаруша:

– Усё адно скрыюць, мы ж нічога не будзем ведаць, як было скрыта з Чарнобылем.  

Паводле Анатоля Сахарушы і праваабаронцы Сяржука Русецкага, улада хавае праўду пра каронавірус і не рыхтуе насельніцтва да барацьбы з каронавірусам:

– Я не зусім упэўнены, што ў нас усё абыдзецца. 

– Цалкам можа разрасціся і мы не ведаем якая яна ў рэальнасці зараз. 

Рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Пра тое, як улады расхалоджваюць людзей перад пагрозай, чытаем на афіцыйным бярозаўскім сайце: Прынцып работы Бярозаўскай паліклінікі мяняецца ў сувязі з сезонным пад’ёмам захворвання рэспіраторнымі інфекцыямі. Аб’ява ў Беларусбанку: Паважаныя кліенты! У сувязі з сезонным ростам ОРВІ ў аддзяленне для абслугоўвання просім заходзіць па аднаму. І так паўсюль. Утойванне інфармацыі – гэта злачынства перад народам.

Беларускае Радыё Рацыя