Ці быць рыбаабыходнаму каналу вакол Гарадзенскай гідраэлектрастанцыі?



Петыцыя, якую ініцыяваў Гарадзенскі рыбалоўны клуб, за пабудову рыбаабыходнага каналу вакол Гарадзенскай гідраэлектрастанцыі, не заўважана мясцовымі ўладамі. Сярод аргументаў супраць – нерацыянальная трата вялікіх грошай. Кажа Канстанцін Філіпаў з Гарадзенскага рыбалоўнага клубу:

– Што тычыцца перакрыцця рэкаў, то рыбе трэба шмат гадоў, каб прызвычаіцца, раней рыба хадзіла ўверх, а там ужо перакрыта, то бок яна стаіць. Асноўная праблема – гэта браканьерства, якое там назіраецца. У прыватнасці ахоўная зона ўведзена – кіламетр ад гідрастанцыі, ніжэй па тячэнні, хацелася б дамагчыся больш чым кіламетр, бо кіламетра ўжо не хапае.

Пабудова рыбаадводных каналаў магла б таксама захаваць і біяразнастайнасць Нёману. Трывогу выклікаюць не толькі ў экалагічных, але і ў турыстычных арганізацыяў паспешныя планы па будаўніцтву Гожскай гідраэлектрастанцыі, якая перакрые водны шлях да Аўгустоўскага каналу і знішчыць турыстычныя водныя маршруты ў гэтым рэгіёне Беларусі.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя