Ці чакае Берасце якасны ямачны рамон дарог?



Бярозаўка, Рэчыца і Дуброўка – у такіх мікрараёнах у Берасці патрэбны рамонт дарог. У цэнтры гораду дарожнае пакрыццё знаходзіцца ў задавальняючым стане. Такога меракавання прытрымліваюцца апытаныя жыхары горада над Бугам. Сярод праблемных вуліц яны назвалі такія як Сікорскага, Фартэчная, Дзяржынскага, Янкі Купалы, Машэнскага, Рэчыцкая, Смірнова, Маладагвардзейская ды так далей. Берасцейцы распавялі пра тое, дзе і чаму патрэбны рамонт дарог:

– Ну ў нас дарогі яшчэ больш менш у параўнанні з іншымі, напрыклад, расейскімі, або ўкраінскімі. На раёнах трэба рабіць.

– Дарогі ў нас нібыта цярпіма. Па Дзяржынскай дарогі кепскія, трэба іх рамантаваць.

– Нармальныя веснавыя дарогі з ямамі, як звычайна. Зразумела, што яны патрабуюць рамонта. Тым больш, што ў нас цяпер ёсць падатак, які адмыслова бярэцца на рамант дарогаў. Таму мы маем права патрабаваць, каб яны былі роўнымі, прыгожымі.

У гэтым годзе асаблівага рамонту дарогі ў Берасці не патрабуюць у сувязі з адносна цёплым зімовым надвор’ем. Пад пытаннем застаецца толькі якасць так званага ямачнага рамонту.

Беларускае Радыё Рацыя