Ці чакаць масавых пратэстаў у новым годзе?



Масавых пратэсных акцый у 2018 годзе не варта чакаць. Так лічыць стваральнік незалежнага рэсурсу “Моцныя навіны” Пятро Кузняцоў. Эксперт перакананы, што ў беларускага грамадства няма цікавасці да палітычных інстытуцый.

– Ёсць попыт толькі на вырашэнне пэўных лакальных і момантавых праблемаў. Моцныя хваляванні, мітынгі магчымыя толькі ў форс-мажорных абставінах ці ў выпадку масавага збяднення грамадзянаў. Але пакуль не з’явіцца, па-першае, попыт на палітычныя інстытуцыі, па-другое, артыкуляваны мэсэдж з боку палітыкаў, навошта выходзіць, зразумелы насельніцтву, то нечага такога проста на пустым месцы чакаць не варта.

Прадстаўнік прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці па Гомельскай вобласці Віктар Казлоў лічыць, што пасля акцыяў пратэсту ўвесну 2017 супраць дэкрэта аб дармаедах пратэсная хваля пайшла на спад.

– Калі будзе нехта плаціць гэта аброк, 20 базавых велічынь, то гэта тыя, хто сёлета заплаціў. А тыя, што не плацілі, і надалей плаціць не будуць. І іх чапаць не будуць. Людзі зараз, калі губляюць працу (канкрэтна ў Гомелі), стараюцца выехаць у Расею ці Украіну і працаваць там. А цяпер і моладзь, атрымаўшы адукацыю і адпрацаваўшы абязалаўку, уцякае адсюль, бо будучага для моладзі тут няма.

2017-ы год запомніўся гарачай вясной, калі ў шматлікіх гарадах Беларусі пракаціліся акцыі пратэсту супраць дэкрэта аб сацыяльным утрыманстве.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель

Фота kp.by

[manual_related_posts]