Ці дазволяць улады рэспубліканскі мітынг прадпрымальнікаў?



Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус падаў заяву ў гарадскі выканаўчы камітэт на рэспубліканскі мітынг, які рыхтуюць прадпрымальнікі Кааператыўнага рынка Баранавічаў.

IMG_2001

Месца правядзення мітынга з удзелам прадпрымальнікаў розных гарадоў Беларусі на Кааператыўным рынку. Пытанняў, якія патрабуюць  вырашэння, шмат, кажа Мікола Чарнавус:

– 4-га чэрвеня мітынг будзе праходзіць з 14 да 15 гадзін. Хочам агучыць, што чыноўнікі ўхіляюцца ад правядзення прадпрымальніцкіх сходаў. Выбары ў савет рынка не хочуць праводзіць. Таксама выступаем  за адмену указа №222.

Гэта не першая спроба Міколы Чарнавуса арганізаваць мітынг прадпрымальнікаў у Баранавічах. Але кожны раз на сваю заяву ён атрымлівае адмову.

Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы

[manual_related_posts]