Ці дазволяць улады Воршы правесці фестываль імя Караткевіча?



Лідар гурта „Вурай” Сяргей Доўгушаў хоча зладзіць у Воршы музычна-паэтычны фестываль імя Уладзіміра Караткевіча.

Як вядома, кіраўніца аддзела ідэалагічнай працы, культуры і спраў моладзі ў Воршы Ганна Святлова, якая асабіста забараняла канцэрты Доўгушава, ужо пакінула сваю пасаду:

Быццам бы ўсе кажуць, што ўсё добра, каб прыязджаў і даваў канцэрты, ніхто не будзе перашкаджаць. Музычна-паэтычны фестываль у Воршы імя Караткевіча – гэта проста трэба зрабіць, каб далучыліся і дзеткі, і ўсе неабыякавыя людзі, каб паўдзельнічалі ўсе мясцовыя. І вось не ведаю, ці атрымаецца ўсё гэта, можа, на лета атрымаецца гэта сарганізаваць.

Нагадаю, што ў мінулым лютым гарадскія ўстановы Воршы двойчы адмовілі Доўгушаву ў правядзенні канцэрта з песнямі на словы Караткевіча. Не дапамог нават дырэктар Белдзяржфілармоніі, у якой да нядаўняга часу працаваў Сяргей. Прытым сам музыка паходзіць акурат з Аршаншчыны.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]