Ці лёгка жыць інваліду ў Беларусі?



3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэта катэгорыя людзей з абмежаванымі магчымасцямі, з цяжкімі хваробамі, якім патрэбны асаблівы клопат і ўвага дзяржавы. Беларускія інваліды гэтым пахваліцца часта не могуць.

Жыхарка Бярозы Ірына, якая мае 2-ую групу інваліднасці і хварэе на анкалогію, кажа што не задаволена тым, як дзяржава клапоціцца пра інвалідаў:

– Трэба купляць імпарныя лекі за свае грошы. Калі мне трэба купляць лекаў на 3 мільёны, а пенсія 2 мільёны, то як інваліду выжываць. І нікога гэта не хвалюе. Інваліднасці пазбаўляюць. А каб уладкавацца інваліду на працу, тыя ж урачы не падпішуць абхадны ліст. Нідзе інваліда на працу не бяруць. Я ўжо гаварыла, калі не хочуць утрымліваць інвалідаў, дык няхай пабудуюць газавую камеру і патруцілі б нас.

У Беларусі жыве больш за паўмільёна чалавек з абмежаваными магчымасцямі. Сярод іх – каля 29 тысяч дзяцей-інвалідаў.

Беларускае Радыё Рацыя