Ці можна ў Беларусі выявіць 90% людзей з ВІЧ?



“Міністэрства аховы здароўя паставіла для сябе нерэальную мэту”, – кажа пра ініцыятыву “90-90-90” нарколаг, эксперт аб’яднання “Пазітыўны рух” Аляксандр Павельчук. 

У адпаведнасці з ёй да 2020 года ўключна ў краіне павінна быць выяўлена 90% людзей са станоўчым ВІЧ-статусам, усе яны павінны ведаць свой дыягназ ды праходзіць тэрапію.

Аляксандр Павельчук адзначае, што для таго, каб выявіць гэтых 90% ад усёй колькасці хворых, неабходна праверыць усё насельніцтва краіны:

– Першыя 90 я не разумею, вось сапраўды, я проста іх не разумею. Як можна выявіць 90% з тых, што ёсць? Ёсць перыяд вакна паў гады, у якім нельга выявіць. У цяперашняй сітуацыі, калі 80% – гэта палавы шлях, практычна ў групе рызыкі кожны, то бок трэба ўсіх абследаваць. Заразіўшыся ВІЧ паў гады яшчэ не паказваюць тэсты, гэтыя людзі выпадуць. Нават калі мы пагалоўна ўсіх абследуем, то мы ніколі не выйдзем на лічбу 90. Першыя 90 – гэта ўтопія.

У самім Міністэрстве аховы здароўя мэту “90-90-90” называюць амбіцыйнай, але магчымай ажыццявіць, калі да яе з паразуменнем паставіцца насельніцтва краіны. Таму медыкі заклікаюць грамадзян набыць у аптэцы і прайсці экспрэс-тэст, а ягоныя вынікі паведаміць.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]