Ці належным чынам арганізавана грамадскае абмеркаванне развіцця Пінска?



Грамадскае абмеркаванне развіцця гістарычнага цэнтра Пінска арганізаванае не належным чынам, – так мяркуе пінскі блогер Мікалай Клімовіч. Паводле ягоных слоў, мала публічнасці і навочнасці перамен, якія чакаюць гістарычны цэнтр аднаго са старажытнейшых гарадоў Беларусі.

Блогер кажа, што вельмі добра было б усталяваць каля будынку гарадскога выканкама інфармацыйныя стэнды з праектам і мапамі:

– Лепш былі б стэнды. Паглядзеў інфармацыю, тую, якая была ў інтэрнэце, і нічога не зразумеў. Як там, што там, што яны будуць будаваць? Нібыта гатэль будуць будаваць. Не зразумела, як будзе захаваная гістарычная забудова. Як будзе захаваны гістарычны цэнтр. Развіццём горада займаюцца людзі, якія тут не жывуць, якія тут не выраслі. У іх няма душы ў Пінску.

Абмеркаванне плана развіцця гістарычнай часткі Пінска трывае па 9 ліпеня. Між іншага праектам прадугледжаны вывад з цэнтра прадпрыемстваў і складоў, пашырэнне пешаходнай зоны і стварэнне ўмоў для роварнага руху.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота planetabelarus.by