Цi патрэбна дзяўчыне аперацыя?



Хворая на сэрца 22-гадовая Юля Буршко  прайшла кансультацыю ў Менскім  кардыялагічным цэнтры. Адказны кансультант лабараторыі парушэння сардэчнага рытму Дзмітрый Ганчарык выбачыўся некалькі разоў за свайго калегу, які параіў Юлі выйсці замуж, каб атрымаць магчымасць зрабіць аперацыю. Ганчарык сказаў, што гэта быў жарт. Затое цяпер неабходнасць у аперацыі адпала, кажа Юля Буршко:

– З’ездзіла ў Менск. Аперацыю мне адмянілі, сказалі, што мне яна зараз не патрэбна. Я расказала, што часта трачу прытомнасць.  Мне параілі ехаць да лекараў у Берасце.

У чэрвені 2016 года баранавіцкі кардыёлаг Ірына Раманоўская накіравала Юлю Буршко на аперацыю ў кардыялагічны цэнтр Менска. Дзе яе пасталі ў чаргу на 2 лютага 2017 года.  Калі дзяўчына прыехала на аперацыю, ёй паведамілі, што перанеслі аперацыю на 5 верасня. А 5 верасня параілі выйсці замуж, каб без праблем зрабіць аперацыю на сэрцы. Буршко паскардзілася ў Міністэрства аховы здароўя, Адміністрацыю прэзідэнта і камітэт дзяржкантроля Беларусі.

Паводле Юлі Буршко, цяпер вось думай: патрэбна аперацыя ці не, калі часта прыходзіцца выклікаць хуткую.

Беларускае Радыё Рацыя