Ці патрэбна захоўваць савецка-піянерскія традыцыі?



Грамадскі дзеяч Лявон Баршчэўскі мяркуе, што дзецям не варта затлумліваць мазгі палітыкай.

баршчэўскі

У Менску cабраліся на злёт цімураўскія атрады. Паведамляецца, што ў сталіцу з’ехалася больш за 350 піянераў з ўсёй Беларусі. Усяго ж у краіне больш за 626 тысяч акцябратаў і піянераў.

Лявон Баршчэўскі: Я думаю, што піянерска-акцябрацкі рух быў узноўлены ў Беларусі дастаткова штучна, бо зверху ішлі дырэктывы рабіць саветызацыю. Вось у 90-я гады сам паўставаў скауцкі рух, і, калі ўжо займацца дзецьмі, то варта было б пераняць менавіта скауцкую мадэль. Яна не палітызаваная, але спрыяе фізічнаму і духоўнаму развіццю. А гуляць у чырвона-зялёныя гальштукі – гэта выглядае дастаткова парадыйна.

РР: Але сёння некаторыя людзі сярэдняга і больш сталага ўзросту з настальгіяй успамінаюць піянерскія паходы ды кастры…

Лявон Баршчэўскі: Кастры і паходы якраз і былі запазычаны ў скаутаў. Але на гэта накінулі палітызацыю. Маўляў, мы барацьбіты за ідэі камунізма, за ідэі нашых бацькоў. У савецкі час гэта ў пэўным сэнсе дзейнічала і зараз спрабуюць зрабіць тое самае – прыцягваюць ідыялогію. Але сёння моладзь робіцца ўсё больш індывідуальнай – яна сядзіць у сваіх смартфонах і камп’ютарах. І ўвогуле перспектыва нейкіх штучных аб’яднанняў, калі людзі не самі збіраюцца, а гэта робіцца зверху, яна ніякая. І гэта не толькі ў Беларусі. Нават скауцкія рухі саслабелі ў свеце. Таму ў гэтых піянерскіх рухах я не бачу асаблівай пагрозы. Іншая спрва, што дзяцей водзяць па сляпых сцяжынках, уцягваючы іх у нейкія палітычныя гульні, што наогул забаронена законам.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]
  • http://facebook.com/profile.php?id=100005773505441 Aleksa Viktaravich Klimenka

    „Ці патрэбна захоўваць савецка-піянерскія традыцыі?” У той жа Ўкраіне, Грузіі або краінах Балтыі сама пастаноўка такога пытаньня на сёньняшні выглядала бы абсурдна. Савецкія традыцыі ў масе сваёй – традыцыі для Беларусі акупацыйныя і жарстокія, захоўваць іх – значыць расьпісвацца ў ляяльнасьці да садызму пад прыгожым (прычым не заўжды) фанцікам. Мусіць быць праведзена татальная дэбальшавізацыя ўсёй грамадскай прасторы, каб беларусы, нарэшце, пачалі зноў вучыцца чалавечай годнасьці.

Комментарии для сайта Cackle