Ці пойдуць пінчукі на выбары?
Ужо заўтра ў Беларусі – галоўны дзень галасавання. У ходзе сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі ўсе альтэрнатыўныя кандыдаты заклікалі грамадзян абавязкова прыйсці 9-га жніўня на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць. Каб улады пабачылі, колькі ў краіне прыхільнікаў перамен.
Напярэдадні дня галасавання наш карэспандэнт пацікавіўся ў жыхароў Пінска, ці збіраюцца яны 9-га жніўня на выбары:
– Не ведаю, магчыма.
– Не, толькі марнаванне грошай, лепш раздалі б маламаёмасным гэтыя грошы. На выбары колькі ідзе! А сэнс які? Усё адно, каго хочуць, таго і абяруць. Толку ад нас ніякага няма.
– Абавязкова, канешне. Вось толькі не ведаю, за каго галасаваць.
– Абавязкова. Буду галасаваць за самага лепшага кандыдата ў маім разуменні.
Па інфармацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі, ужо звыш 32% выбарцаў скарысталіся правам датэрміновага галасавання.
Беларускае Радыё Рацыя