Ці пойдуць у храмы гамельчукі на Вялікдзень?



Бард Вальжына Цярэшчанка праз пандэмію каронавірусу ўпершыню за 30 год не пойдзе ў касцёл на Вялікдзень.

Прыхаджанка гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Нараджэння Божай Маці адзначае, што смерці не баіцца:

– Не ў тым справа, што я баюся смерці як хрысціянка. Хрысціянін, які сур’ёзна хоча ісці за Богам, ён не баяцца смерці. Па-чалавечы страшна было і Ісусу Хрысту таксама, але не ў гэты сутнасць. Сутнасць у тым, што я магу стаць прычынай дрэннага самапачування для іншых людзей. У касцёл я не пайду ні сёння, ні заўтра, ні паслязаўтра. Мы атрымалі дазвол на блаславенне ежы і стала і адзначэння гэтых дзён дома.

Праваслаўны вернік Яўген Скочка гаворыць, што збіраецца ісці на Вялікдзень у царкву, але возьме з сабой антысептык для рук і, магчыма, надзене маску:

– Не ведаю, як на Вербнае, але на Вялікдзень адназначна пайду. Бо як ужо прадстаўнікі праваслаўнай царквы казалі людзям, якія баяцца смерці, ніхто не паверыць, што іх Бог уваскрэс перамогшы смерці.

Міністэрства аховы здароўя парэкамендавала ўсе богаслужэнні вынесці на вуліцу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: katolik.life

[manual_related_posts]