Ці рэальныя лічбы па датэрміновым галасаванні?



Віктар Янчурэвіч – памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай – распавёў пра датэрміновае галасаванне ў Беларусі і рэальнасць афіцыйных лічбаў.

Цэнтрвыбаркам паведаміў, што за два дні датэрміновага галасавання ўдзел у выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў Беларусі прынялі 11,06% унесеных у спісы выбаршчыкаў. Віктар Янчурэвіч: Па вялікім рахунку, такія афіцыйныя лічбы яўкі на датэрміновае галасаванне з’яўляюцца звычайнымі для выбарчых кампаній у нашай краіне. Улада імкнецца атрымаць каля 30 адсоткаў датэрміновай яўкі і прыкладае для гэтага ўсе магчымыя намаганні. У тым ліку, і праз адміністратыўныя метады.

РР: Ці варта верыць гэтым лічбам?

Віктар Янчурэвіч: Верыць ім ці не – гэта асабістая справа кожнага грамадзяніна. Але для таго, каб рабіць аб’ектыўныя высновы, параіў бы запісвацца ў назіральнікі і на свае вочы пабачыць сітуацыю на выбарчым участку. Незалежныя назіральнікі, як правіла, фіксуюць разыходжанні ў колькасці наведаўшых выбарчыя ўчасткі выбарцаў і лічбамі аб колькасці прагаласаваўшых у пратаколе па выніку дня.

Не стала выключэннем і датэрміновае галасаванне на гэтых выбарах. Штодзень назіральнікі ад кампаніі „Права выбару” фіксуюць завышэнне яўкі ў пратаколах, наведванне выбарчых участкау так званымі „карусельшчыкамі”, усплываюць факты ціску на студэнтаў, каб прымусіць іх галасаваць датэрмінова і іншыя парушэнні. Усё гэта надае выбарчай кампаніі не вельмі прыгожую афарбоўку.

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя