Ці варта пускаць у Беларусь з пашпартамі ЛНР і ДНР?



На Луганшчыне, падкантрольнай украінскім уладам, вельмі здзіўленыя рашэннем беларускага МУС дазволіць наведваць Беларусь “выбарачнай катэгорыі асобаў” з пашпартамі непрызнаных ЛНР і ДНР.

Нагадаем, што 22 лютага ў адказ на запыт BBC у Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі заявілі, што людзей з дакументамі ЛНР і ДНР будуць прапускаць “у індывідуальным парадку, у залежнасці ад жыццёвай сітуацыі”.

Чым небяспечныя візіты пасланцоў сепаратыстаў для Беларусі расказвае Віктар Кравец, старшыня сельсавета вёскі Врубівка Папаснянскага раёна Луганскай вобласці, якую рэгулярна абстрэльваюць з боку ЛНР. 

– За ідэю ніхто там не ваяваў, усе ваявалі за грошы. І я не даю гарантыю, што яны прыедуць у Беларусь і пры першай заварусе, калі адчуюць грошы, то возмуць у рукі зрою і пачнуць страляць. Я лічу, што такіх людзе не варту паскаць у Беларусь, таму што гэта будзе гора і для вас.

Пакуль пашпарты самаагалошаных ЛНР і ДНР цалкам прызнаныя толькі ў Расейскай Федэрацыі. Адпаведны загад 18 лютага падпісаў прэзыдэнт Пуцін.  

Так выглядаюць вёскі на Луганшчыне пасля абстрэлу сепаратыстаў.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара