Ці знізіць градус грамадскіх пратэстаў прыпыненне Дэкрэта №3?



Улады пайшлі на саступкі і грамадству, і апазіцыі, – лічыць палітычны эксперт Валер Карбалевіч.

Рашэнне прыпыніць дзеянне Дэкрэту №3 да канца года — гэта спроба знізіць градус грамадскіх пратэстаў, якія пракаціліся па ўсіх буйных гарадах Беларусі. «Ці будуць сакавіцкія акцыі пратэсту пасля гэтага шматлюднымі, прагназаваць цяжка, з пэўнасцю можна казаць толькі пра 25 сакавіка, – адзначае Валер Карбалевіч.

– Усё ж такі выходзяць на вуліцу палітычныя актывісты, людзі, палітычна заангажаваныя ў пратэсты. І таму на акцыю 25 сакавіка не думаю, што гэта паўплывае. А вось на астатнія – цяжка сказаць. Магчыма, што гэта і саб’е масавасць, гэта цалкам рэальна.

Пачынаючы з 17 лютага ў Менску, кожныя выхадныя шматлюдныя акцыі пратэсту прайшлі ва ўсіх буйных абласных і раённых гарадах Беларусі. На заўтра 10 акцыя за адмену Дэкрэта №3 запланаваная ў Маладэчне, 11 лютага – ў Пінску, а 12 – у Бабрйску, Воршы і Рагачове. У Менску «Марш недармаедаў» мае прайсці 15 сакавіка.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]